Даслаць навіну
Знайсці
14.06.2019 / 18:13 1

Урадавы крызіс у Малдове: партыя Плахатнюка пагадзілася адклікаць сваіх людзей з урада

Дэмакратычная партыя малдаўскага алігарха Улада Плахатнюка абвясціла, што ўрад Паўла Філіпа сыходзіць у адстаўку. Па словах дэмакрата Уладзіміра Чабатара, гэта адзінае, што можна зрабіць на гэты момант.

Павялічыць выяву

Рашэнне было прынята на палітычнай радзе Дэмакратычнай партыі, якая прайшла сёння.

Урад Паўла Філіпа пакіне ўрад і ўрадавыя будынкі, пачынаючы з пятніцы, 14 чэрвеня.

Прадстаўнікі партыі Плахатнюка пагадзіліся разблакаваць урадавыя будынкі пасля візіту пасла ЗША Дэрэка Хогана ў офіс партыі.

Нагадаем, 8 чэрвеня малдаўскія прарасійскія сацыялісты дамовіліся з праеўрапейскай партыяй Acum выступіць супраць Дэмакратычнай партыі алігарха Улада Плахатнюка. У выніку парламент узначаліла лідарка сацыялістаў Зінаіда Грачаны, урад — адна з лідарак Acum Санду.

Дэмакраты паскардзіліся ў Канстытуцыйны суд, які прызнаў рашэнні неканстытуцыйнымі. Дадона адхілілі ад абавязкаў прэзідэнта, каб в. а. прэм'ер-міністра ад Дэмпартыі Павел Філіп замест яго падпісаў указ аб роспуску парламента. Аднак Дадон палічыў гэта ўзурпацыяй улады і адмяніў указ Філіпа.

Расія, ЗША і Еўрасаюз падтрымалі рашэнні малдаўскіх дэпутатаў. Аднак кіраўніцтва партыі Плахатнюка не прызнала новыя парламент і ўрад і заблакавала ўваходы ў дзяржустановы.

NN.by

2
Брыдкая пачвара / адказаць
14.06.2019 / 18:39
Супраць пана не папрэш . Гэта не неікае быдла, неікі не задавольнены народзік. Гэта сам даглядатай Пана загадаў сысці,без адгаворак трэба выконваць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31