Знайсці
17.06.2019 / 08:032РусŁacБел

На два тыдні мяняецца рух грамадскага транспарту ў цэнтры Мінска

Рух аўтобусаў і тралейбусаў у Мінску зменіцца з сёння, 17 чэрвеня, і па 2 ліпеня на перыяд функцыянавання транспартнага тэрмінала на вуліцы Гарадскі Вал, створанага для арганізацыі перавозкі ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе Мінсктранс.

Фота Надзеі Бужан

Тралейбусы №9, 13, 14, 57 з боку вуліцы Кальварыйская пройдуць да прыпыначнага пункта «Раманаўская Слабада», у зваротным напрамку ад вул. Няміга — па вул. К.Цэткін, вул. Кальварыйская і далей па маршрутах.

Рух аўтобусаў №40, 50С з боку вул. Кальварыйская будзе арганізаваны па вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга, вул. Мяснікова, вул. Маскоўская і далей па маршрутах, назад — без зменаў.

Аўтобусы №23, 74С з боку пр. Дзяржынскага ў прамым напрамку паедуць да прыпынку «Раманаўская Слабада» па вул. К.Цэткін, вул. Кальварыйская, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга з выкананнем прыпыначных пунктаў «Музычны тэатр», «ст.м. Фрунзенская». Назад будуць рухацца ад вул. Няміга па маршрутах без зменаў.

Аўтобусы маршруту №65 з боку вул. Талстога ў прамым напрамку будуць ездзіць да прыпынку «Раманаўская Слабада» па вул. Маскоўская, вул. К.Цэткін, вул. Кальварыйская, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга з прыпынкамі «Музычны тэатр», «ст.м. Фрунзенская», назад ад вул. Няміга — без зменаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера