Знайсці
14.06.2019 / 16:07РусŁacБел

На акумулятарным заводзе пракаментавалі прыпыненне будаўніцтва

Адміністрацыя кампаніі «АйПаўэр», якая будуе акумулятарны завод пад Брэстам, пракаментавала Tut.by распараджэнне кіраўніка вобласці Анатоля Ліса аб прыпыненні будаўніцтва.

«Мы не маем інфармацыі, што з'явілася падставай для распараджэння аб прыпыненні будаўніцтва ТАА «АйПауэр», — сцвярджаюць у кампаніі. — Са свайго боку, атрымаўшы адмоўнае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, ТАА «АйПауэр» ініцыюе працэдуру паўторнай экалагічнай экспертызы ў адпаведнасці з заканадаўствам. Пасля гэтага мы адновім працэдуру ўводу аб'екту будаўніцтва ў эксплуатацыю».

На заводзе зазначаюць, што дзве апошнія непацверджаныя крыніцы шкодных выкідаў адрэгуляваныя, і вынікі аналізаў уласнай лабараторыі завода пацвярджаюць працаздольнасць абсталявання.

Губернатар Ліс прыпыніў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера