Знайсці
14.06.2019 / 15:492РусŁacБел

Сапраўдныя сімвалы Беларусі — «Хутка-Смачна» і міфічныя «папіццот». Крама сувеніраў выпусціла арыгінальныя значкі

Мінская крама сувеніраў Zorka Venera выпусціла арыгінальныя значкі з сучаснымі сімваламі Беларусі. На іх не зубры і валошкі, а кіёск «Хутка-Смачна», абяцаны заробак «папіццот» і жоўтая ваза з мінскага праспекта Незалежнасці.

«Нашы новыя піны — не столькі і не толькі пра Мінск (хоць жоўтая ваза — гэта любоў), яны пра кожнага з нас. Гэта ж мы пастаянна чуем пра «папіццот», усё ведаем пра златку з «Хутка-Смачна», любім нашу бульбу, ганарымся сваёй унікальнай «ў» і спадзяемся на цуд, які падорыць папараць-кветка ў купальскую ноч.

Гэтыя сімвалы хоць і далёкія ад саламяных лялек і іншай сувенірна-музейнай атрыбутыкі, але па-сапраўднаму блізкія да нашай рэальнасці», — расказвае крама пра новыя значкі.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера