Знайсці
14.06.2019 / 10:354РусŁacБел

Па Мінску і вобласці абвясцілі план «Перахоп»: мужчына, пагражаючы нажом, забраў уседарожнік у жанчыны

Раніцай 14 чэрвеня ў Мінску і вобласці на вуліцах з'явіліся супрацоўнікі міліцыі з аўтаматамі, якія выбарачна спынялі машыны. Аказалася, што ў сталічным рэгіёне ўвялі план «Перахоп» - міліцыя шукае падазраванага, піша Tut.by

— Праязджала па Нямізе і Багдановіча, міліцыя з аўтаматамі і ў касках тармозяць некаторыя машыны ў патоку, правяраюць дакументы, - распавяла Алена з Мінска.

Такая карціна назіралася і на іншых вуліцах, напрыклад Маякоўскага, Каліноўскага і Кедышкі.

У міліцыі расказалі, у чым прычына такіх праверак: праваахоўнікі шукаюць падазраванага на машыне Toyota Land Cruiser чорнага колеру.

— Мужчына адпачываў з сяброўкай на дачы, а затым сабраўся з'ехаць з прыяцелем на машыне. Яго сяброўка, ўладальніца машыны Toyota Land Cruiser, адмовілася даць яму машыну. Пасля чаго, з яе слоў, ён пад пагрозай нажа прымусіў напісаць яе распіску аб тым, што ў яе няма прэтэнзій, сеў у машыну са сваім таварышам і з'ехаў, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Сяргей Басько.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930