Знайсці
13.06.2019 / 20:5611РусŁacБел

Саакашвілі вырашыў пайсці ў Раду, каб «змагацца, падымаць Украіну і саджаць»

Былы прэзідэнт Грузіі і экс-губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі ўзначаліў спіс кандыдатаў на выбары ў Вярхоўную Раду ад заснаванай ім партыі «Рух новых сіл».

Акрамя самога экс-прэзідэнта Грузіі ў спіс увайшлі былы намеснік генеральнага пракурора Давід Сакварэлідзэ, якога Саакашвілі назваў сваім паплечнікам і «ваўкадавам у барацьбе з карупцыяй», экс-дэпутат Рады Алесь Доній, шахматыстка, чэмпіёнка Еўропы Наталля Жукава, эканаміст Уладзімір Ланавы і іншыя.

«Я лічу сваім абавязкам адкрыць гэтым людзям дарогу ва ўкраінскую палітыку. Мы ідзем туды [у Раду] не кааліцыі ствараць, не ў таргах за пасады браць удзел. Мы ідзем туды змагацца, падымаць Украіну, для гэтага трэба перамагчы сістэму, для гэтага трэба саджаць», — сказаў Саакашвілі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера