Знайсці
13.06.2019 / 18:592РусŁacБел

Япрынцаў адсудзіў у Чыжа $130 тысяч

Суд Цэнтральнага раёна Мінска ў чацвер цалкам задаволіў пазоў Уладзіміра Япрынцава да экс-партнёра па «Трайпл» Юрыя Чыжа на 130 тысяч даляраў (у эквіваленце), паведаміла Tut.by адвакат Япрынцава.

Уладзімір Япрынцаў на эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу ў чэрвені 2019 года. Фота: Россия24.

Як і ў папярэднім пазове, задаволеным судом, гаворка ішла пра грошы за прададзеныя акцыі лагістычнай кампаніі ЗАТ «Аскаргатэрмінал». Здзелка па продажы долей у кампаніі, якой валодалі Уладзімір Япрынцаў (60%) і Святлана Чыж (40%), жонка Юрыя Чыжа, была здзейснена 11 жніўня 2015 года, у дзень затрымання Япрынцава. Грошы на рахунак Япрынцава паступілі некалькімі плацяжамі, агулам крыху больш за 100 тысяч даляраў у эквіваленце (219,2 тысячы дэнамінаваных рублёў). У момант залічэння грошай на рахунак ён ужо быў у СІЗА, і ўся маёмасць і рахункі былі арыштаваныя. Але грошы знялі.

У снежні мінулага года суд задаволіў пазоў Япрынцава на частку сумы, 1960 рублёў. З улікам дзяржпошліны і кампенсацыі юрыдычных выдаткаў Чыж павінен быў Япрынцаву 3208 рублёў. Цяперашні пазоў быў на суму, што засталася — 217,3 тысячы рублёў. Сума працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі складае 57,1 тысячы рублёў.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера