Знайсці
13.06.2019 / 12:087РусŁacБел

Зась: У адстаўцы Шуневіча няма ніякага падтэксту

У адстаўцы Ігара Шуневіча з пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі няма ніякага падтэксту, палітычных ці не палітычных падстаў. Пра гэта заявіў сёння дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась, прадстаўляючы калектыву МУС новага кіраўніка Юрыя Караева, піша БелТА

«Прычыны гэтага рашэння былі выпакутаваны самім Ігарам Анатольевічам, які распавёў пра гэта публічна, дастаткова сумленна і адкрыта. Таму няма неабходнасці нешта каментаваць і тлумачыць. Гэта нармальны жыццёвы працэс. Жыццё ідзе — нехта сыходзіць з калектыву, новыя людзі прыходзяць. Больш за тое, ніякага падтэксту, ніякіх іншых падстаў — палітычных, непалітычных — нічога гэтага не было», — падкрэсліў Станіслаў Зась.

Дзяржсакратар падзякаваў Ігару Шуневічу за яго велізарную працу на пасадзе міністра ўнутраных спраў. «Вам дасталася самае складанае і вялікае сілавое ведамства краіны, і вы дастойна вытрымалі гэтую цяжкую ношу», — адзначыў ён.

У сваю чаргу Ігар Шуневіч звярнуў увагу, што словы падзякі і хвалы ў роўнай ступені адносяцца да кожнага супрацоўніка міністэрства, бо менавіта дзякуючы намаганням усяго калектыву ўдалося дамагчыся адпаведных вынікаў. «Што да мяне, то, безумоўна, я сядзець склаўшы рукі не буду», — сказаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930