Знайсці
14.06.2019 / 09:547РусŁacБел

БАТЭ — «Шахцёр» і трэці прыход Гурэнкі. Што нас чакае ў наступным туры вышэйшай лігі

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі, які вяртаецца пасля міжнароднай паўзы.

Яшчэ да таго, як каманды сышлі ў двухтыднёвы адпачынак, у «вышцы» здарылася першая трэнерская адстаўка. І смех, і грэх, але ў апошні майскі дзень Раман Піліпчук пакінуў пост галоўнага трэнера мінскага «Дынама».

Раман Піліпчук. Фота: ФК «Дынама-Мінск».

Юрыя Чыжа няма, а справа ягоная жыве. Ужо без Піліпчука «Дынама» перамагло «Віцебск», а праз некалькі дзён стала вядома, што новым галоўным трэнерам «бела-сініх» зноў будзе Сяргей Гурэнка. Для спецыяліста гэта будзе ўжо трэці прыход у клуб, але, відаць, найбольш складаны — каманда перажывае не найлепшыя часы.

Пасля дзесяці тураў першы радок займае брэсцкае «Дынама», якое пакуль не ведае, што такое прайграваць. А на іншым полюсе — мінскае «Тарпеда», якое ў апошнім туры нарэшце здолела набраць турнірны бал пасля шасці параз запар. Дэрбі аўтсайдараў — «Тарпеда» супраць «Мінска» — скончылася сухой нічыей.

Пераходзім да падзей наступнага тура.

«Мінск» — «Нёман»

Пра праблемы «Мінска» мы шмат пісалі ў папярэдніх анонсах, і там мала што памянялася. Дзіўная сітуацыя, канечне, каманда прайграла толькі чатыры гульні (напрыклад, «Гомель» і «Тарпеда» прайгралі ажно па сем), але адсутнасць перамог не дае падняцца вышэй за зону вылету.

У «Нёмана» таксама праблемы — каманда Ігара Кавалевіча прайграла тры апошнія гульні і адстала ад першай пяцёркі на 6 балаў. Гульня супраць аднаго з аўтсайдараў — неблагі шанец нарэшце перамагчы, але ім трэба скарыстацца як след.

Банэр фанатаў «Нёмана». Фота ФК «Нёман».

Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».

«Гарадзея» — «Тарпеда»

За правальным стартам у «Гарадзеі» пачалася белая паласа — у апошніх шасці турах «цукровыя» саступілі толькі аднойчы, і не абы каму — брэсцкаму «Дынама».

У пятніцу падначаленыя Сяргея Яромкі прымаюць мінскіх «аўтазаводцаў», якія, па чутках, могуць застацца без грошай галоўнага спонсара каманды Міхаіла Міраненкава. У клубе гэтыя чуткі абвяргаюць, але з апошняга радка трэба неяк падымацца.

Прагноз «НН»: перамога «Гарадзеі».

«Дняпро» — «Іслач»

  • 15.06, 17:00. Магілёў, стадыён «Спартак»

Перад сезонам кіраўнікі «Іслачы» заяўлялі аб тым, што плануюць набраць 50 балаў у чэмпіянаце. Пасля траціны дыстанцыі ў капілцы «ваўкоў» назбіралася амаль палова — 21. Каманда займае чацвёрты радок і носіць ганаровае званне галоўнай сенсацыі чэмпіяната.

Віталь Жукоўскі радуецца чарговай перамозе ягонай каманды. Фота: ФК «Іслач».

Магілёўцам мала чым можна пахваліцца — каманда не перамагае ўжо чатыры туры, у клубе ёсць фінансавыя праблемы. А зона вылету зусім блізка.

Прагноз «НН»: перамога «Іслачы».

«Славія» — «Слуцк»

  • 15.06, 19:00. Мазыр, стадыён «Юнацтва»

Апошні раз мазырчукі перамагалі случчакоў яшчэ ў часы, калі абедзве каманды гулялі ў першай лізе. У шасці матчах «вышкі» за «Слуцкам» — 4 перамогі (бываў і лік 6:1, пры тым у Мазыры) і 2 нічыі.

Цяпер расклад крыху іншы — бойкая «Славія» прымае «Слуцк», які мае найгоршую абарону ў чэмпіянаце. Случчакі прапусцілі ў дзесяці матчах 22 мячы. Для параўнання, «Тарпеда», якое знаходзіцца на апошнім радку, прапусціла 10, а «Мінск» — 14. 

Ці атрымаецца ўпершыню «Славіі» перамагчы «Слуцк»?

Прагноз «НН»: «Славія» не саступіць.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Віцебск»

  • 15.06, 20:45. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»

Абедзве каманды перажываюць не самы ўдалы перыяд у сезоне. У жодзінцаў — дзве паразы запар у чэмпіянаце, а віцебчукоў — параза ў фінале Кубка і пройгрыш мінскаму «Дынама» у лізе.

З кожнай стратай балаў лідары аддаляюцца яшчэ далей. Таму бліжэйшая гульня з'яўляецца звышважнай, калі заваяванне медалёў яшчэ ў прыярытэтах каманд.

Прагноз «НН»: »Тарпеда» не саступіць.

БАТЭ — «Шахцёр»

  • 16.06, 17:00. «Барысаў-Арэна»

Матч не толькі тура, а, магчыма, і першага круга. Пасля дзесяці тураў абедзве каманды маюць аднолькавую статыстыку і на два балы адстаюць ад брэсцкага «Дынама». 

Пару дзён таму з'явілася інфармацыя, што Сяргей Ташуеў можа стаць галоўным трэнерам «Кайрата» замест Аляксея Шпілеўскага. У Салігорску гэтыя слухі абвяргаюць.

Фаварыта вызначыць складана. Спрагназуем звышасцярожны матч.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Дынама-Мінск» — «Энергетык-БДУ»

  • 16.06, 19:00. Мінск, стадыён «Трактар»

Першая афіцыйная гульня пасля вяртання Сяргея Гурэнкі. Неафіцыйная ўжо адбылася — у таварыскай гульні «Дынама» перамагло літоўскі «Рытэрай», за які, дарэчы, гуляе сын трэнера Арцём.

Рэпетыцыя прайшла паспяхова. Як пойдзе ў матчы чэмпіянату?

Прагноз «НН»: »Дынама» пераможа.

«Дынама-Брэст» — «Гомель»

  • 16.06, 20:45. АСК «Брэсцкі»

У апошняй гульні тура нас чакае паўднёвае дэрбі: берасцейцы супраць гамельчукоў.

«Гомель» не перамагае ўжо больш за два месяцы. І ёсць вялікая імавернасць таго, што адмоўная серыя толькі працягнецца.

Прагноз «НН»: »Дынама» пераможа.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера