Знайсці
13.06.2019 / 11:016РусŁacБел

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні папраўкі ў антынаркатычны артыкул: ніжняя мяжа зменшана

Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў другім чытанні папраўкі ў арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Навацыі прадугледжваюць памяншэнне ніжняй мяжы пакарання з пяці да трох гадоў пазбаўлення волі па ч.2 і з васьмі да шасці гадоў пазбаўлення волі па ч.3, паведамляе БелТА.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы папраўкі ў Антынаркатычнае заканадаўства дадаткова вывучаліся ўсімі зацікаўленымі з улікам важнасці гэтай тэмы для грамадства. Пасля абмеркавання засталіся папраўкі, якія прадугледжваюць змяншэнне ніжняй мяжы пакарання па ч.2 і па ч.3 арт. 328 на два гады. Гэта зроблена для таго, каб індывідуалізаваць пакаранне, каб суддзя мог улічыць абставіны канкрэтнага чалавека.

Пры гэтым верхняя мяжа да 8 гадоў па ч.2 і да 15 гадоў па ч.3 застаецца без зменаў.

Крымінальны закон мае зваротную сілу. Гэта не значыць, што ўсе асуджаныя па ч.2 і 3 арт.328 патрапяць пад дзеянне яе зменаў. Рашэнне ў кожным выпадку будзе прымаць суд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930