Знайсці
13.06.2019 / 10:365РусŁacБел

Маладая мама шасцярых дзяцей з Полацка адправілася ў калонію за махлярства

Маладая мама шасцярых дзяцей з Полацка займала грошы ў сваіх сябровак, але не планавала іх вяртаць.

Як распавёў gorod214.by cтаршы памочнік пракурора Полацкага раёна Ігар Галаўкоў, жанчына пазычыла ў адной са знаёмых 300 даляраў, затым яшчэ чатырыста, а пасля гэтага яшчэ больш за тысячу.

Усяго за год даўгі палачанкі дасягнулі васьмі тысяч рублёў. У яе былі распіскі на некаторыя сумы, але грошы яна не вяртала. У пракуратуры адзначаюць, што жанчына, па большай частцы, траціла на свае патрэбы: наведвала забаўляльныя ўстановы, сыходзіла з дома на некалькі дзён, пакідаючы дзяцей на мужа ці суседзяў.

Калі цярпенне сябровак скончылася, яны напісалі заявы ў міліцыю. Была заведзена крымінальная справа за махлярства. У 2017 годзе палачанку ўжо асудзілі за аналагічнае злачынства, але улічваючы наяўнасць дзяцей, прысуд быў мяккім - без накіравання ў папраўчую ўстанову.

На гэты раз усё завяршылася куды горш: па сукупнасці злачынстваў і прысудаў жанчыну асудзілі на 4 гады і 7 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930