Знайсці
12.06.2019 / 19:5810РусŁacБел

«Паважаны елбасы!» Прэзідэнт Казахстана пачаў інаўгурацыйную прамову са звароту не да народа, а да Назарбаева

Другі прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прыведзены да прысягі пасля выбараў, якія суправаджаліся масавымі затрыманнямі і шматлікімі, паводле ацэнак заходніх назіральнікаў, парушэннямі, піша Радио Азаттык.

У залі Палаца незалежнасці ў Нур-Cултане, дзе ўжо прысутнічалі дэпутаты парламента, члены ўрада, прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі, Касым-Жамарт Такаеў з'явіўся пасля таго, як туды пад апладысменты ўвайшоў яго папярэднік. Нурсултан Назарбаеў заняў месца ў першым радзе.

Такаеў пачаў прамову са звароту да экс-прэзідэнта: «Паважаны елбасы [«лідар нацыі» — тытул, заканадаўча замацаваны за Назарбаевым]! Паважаныя казахстанцы!» Ён падзякаваў суграмадзянам за падтрымку і назваў прэзідэнцкія выбары «справядлівымі» і «такімі, якія адпавядаюць дэмакратычным прынцыпам».

«Мы павінны сказаць, што нашы грамадзяне прагаласавалі, падтрымаўшы стратэгію елбасы», — працягнуў Такаеў, які абвясціў «пераемнасць» адным з асноўных тэзісаў сваёй агітацыйнай кампаніі. Ён заявіў, што атрымаў мноства прапаноў ад выбаршчыкаў, якія аб'ядноўвае пажаданне «захаваць курс елбасы». «Развіты Казахстан — у першую чаргу заслуга елбасы», — сказаў Такаеў і назваў Назарбаева «вялікай асобай», якая стаіць ля вытокаў дзяржаўнасці Казахстана.

«Я буду працаваць над рэалізацыяй стратэгіі елбасы», — паабяцаў Такаеў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930