Даслаць навіну
Знайсці
12.06.2019 / 16:46 32

Кадыраў — дагестанцам: Вы мяне ведаеце добра. Пальцы паломім, язык вырвем ВІДЭА

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прыгразіў карыстальнікам сацсетак з Дагестана «паламаць пальцы» і «вырваць язык» з-за абразлівых каментароў у сацсетках. Пра гэта ён сказаў у жывым эфіры ў сваім Instagram.

Прычынай незадаволенасці карыстальнікаў з Дагестана стала ўстаноўка знака «Чачэнская Рэспубліка. Шалкаўскі раён» на мяжы дзвюх расійскіх рэспублік, які пазней знеслі пратэстоўцы з Дагестана.

«Калі вы абражаеце маю кроў, род, мой народ, гэта для мяне важней за ўсё. Таму за языком сачыце, за пальцамі сачыце, а то мы пальцы паломім, вырвем язык вам. Майце на ўвазе, мы ні адзін правакацыйны каментар або відэапублікацыю не пакінем. Вы мяне ведаеце добра, я люблю за свае словы адказваць», — заявіў Кадыраў.

Кіраўнік Чачні таксама адзначыў, што мясцовыя сілавікі «прыйдуць і пагрукаюць у хаты» да тых, хто будзе пісаць абразлівыя каментары супраць чачэнскага народа.

10 чэрвеня група дагестанцаў знесла раней усталяваную таблічку на мяжы паміж населеным пунктам Кізляр (Дагестан) і Шалкаўскім раёнам Чачні.

Прычынай незадаволенасці жыхароў Дагестана стала ўстаноўка знака на спрэчным участку, побач з мяжой.

NN.by

0
алесь менски / адказаць
13.06.2019 / 23:05
Закон бумеранга,кстати ингушам очень не повезло. От них отрезали Пригородный район.
1
Ladzimir / адказаць
15.06.2019 / 08:01
Не кажы ГОП, пакуль не пераскочыў!
Бо самому могуць нешта адламаць і вырваць!
Нельга абражаць цэлую нацыю,базар трэба трымаць, каб хавальнік самому не начысцілі!- так павінен гучаць адказ , калі прытрымлівацца жаргона Кадырава.
1
Унук партызана / адказаць
15.06.2019 / 09:02
Твае хаўрусьнікі, Беларусь...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31