Знайсці
12.06.2019 / 16:0920РусŁacБел

Беларуская чыгунка закупіла новыя расійскія пасажырскія вагоны ФОТЫ

На станцыю Мінск-Пасажырскі прыбылі 14 плацкартных вагонаў вытворчасці Цвярскога вагонабудаўнічага завода. У бліжэйшы час яны будуць задзейнічаны на самых запатрабаваных напрамках у зносінах з Расіяй, піша «Звязда».

Плацкартавыя вагоны разлічаны на рух з хуткасцю да 160 км/г. Яны маюць сучасны інтэр'ер, прыстаўна-ссоўныя ўваходныя дзверы і рассоўныя дзверы міжвагонных пераходаў, аўтаматычную сістэму адкрыцця, закрыцця і блакіроўкі.

У вагонах устаноўлены кандыцыянеры, экатуалеты, сістэмы абеззаражання вады і паветра, відэаназірання і кантролю бяспекі ў дарозе. У салонах 54 спальныя месцы.

Кожны пасажыр можа скарыстацца персанальнай разеткай або USB-раздымамі для зарадкі мабільных прылад. Тэрмін службы гэтых вагонаў да 40 гадоў.

Да канца чэрвеня на Беларускую чыгунку паступяць 16 купэйных вагонаў. У 8 з іх абсталяваны купэ для перавозкі асоб з інваліднасцю, а таксама тых, хто іх суправаджае.

Звязда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера