Даслаць навіну
Знайсці
12.06.2019 / 15:47 5

На поўдні Беларусі па незразумелай прычыне ўздымаецца Случ

У раёне вёскі Вільча Жыткавіцкага раёна ўздымаецца ўзровень вады ў рацэ Случ. Гэта прыток Прыпяці, а сама Прыпяць цячэ на адлегласці каля 5 км.

Пра гэта паведамляе адзін з беларускіх тэлеграм-каналаў.

Гэту інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзіў старшыня Людзяневіцкага сельсавета Юрый Волчык. 

«Рэчка там поўная, вада падымаецца. Прычыны я не ведаю. Я ўчора спецыяльна да ракі пад'ехаў, але тады яна яшчэ з берагоў не выйшла. Начальнік МНС дакладваў, што ўзровень надалей падымаецца. А адкуль прыйшла, хто ведае. Можа быць, па Прыпяці з Украіны», — расказаў Волчык.

Афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі ў каментары «Нашай Ніве» паведаміў, што ад арганізацый ці жыхароў згаданага раёна скаргаў на ўздым вады не паступала. 

NN.by

1
NavuchencaBK / адказаць
12.06.2019 / 17:34
З Шатляндыі.
Лохнэс прыплыўшы пагрэцца.
1
Палкоўнік Зэман / адказаць
12.06.2019 / 19:41
Можа з Мiсiсiпi??? Там днiшча дало трэшчыну, i пацякло!!!
0
Грамазека / адказаць
12.06.2019 / 22:53
Недзе палка у шлюзе застрала
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30