Знайсці
12.06.2019 / 13:084РусŁacБел

У Бабруйску патануў падлетак. Яго сябры прасілі дапамогі ў мінакоў, але тыя думалі, што дзеці жартуюць

11 чэрвеня прыблізна ў 16.00 ў 5-м мікрараёне Бабруйска патануў 14-гадовы падлетак, вучань 32-й школы, піша Tut.by.

Фота «Вечерний Бобруйск»

Кампанія дзяцей адпачывала на Бярэзіне ў раёне поплава, які называюць у народзе «гусіным». Адзін з хлопчыкаў скокнуў у раку і не вынырнуў. Дзеці спрабавалі самі знайсці яго, не ўдалося. Звярнуліся па дапамогу да жанчыны, якая адпачывала побач. Яна патэлефанавала ў МНС, тыя — у выратавальную станцыю, распавёў начальнік выратавальнай станцыі № 2 Валерый Барсукоў.

Вадалазы пачалі пошукі, пакуль падлетка не знайшлі.

Мама хлопчыка распавяла, што яе сын Дзіма учора пайшоў у працоўны лагер пры школе. Пасля лагера, як аказалася, з сябрамі пайшоў на рэчку. У 16.30 ёй патэлефанавала міліцыя, сказалі, што з Дзімам бяда.

Сябры Дзімы прасілі дапамогі ў мужчын, якія праходзілі міма — з крыкамі «Тоне! Тоне!», - але тыя падумалі, што падлеткі жартуюць, і сышлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера