Знайсці
12.06.2019 / 12:191РусŁacБел

Кіраўнік Берасцейшчыны дапусціў, што акумулятарны завод, супраць якога пратэстуюць жыхары, закрыюць

Пра гэта Анатоль Ліс заявіў на сустрэчы з 13 актывістамі, якая прайшла ў аблвыканкаме ў сераду 12 чэрвеня, піша Радыё Свабода.

Сустрэча праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем з кіраўніцтвам аблвыканкаму праходзіла за зачыненымі дзьвярыма. На яе не дапусьцілі журналістаў, весьці відэа- і аўдыёзапіс размовы з чыноўнікамі актывістам забаранілі.

Размова працягвалася тры гадзіны і скончылася абяцаньнем уладаў праверыць усе факты парушэньняў, прад'яўленыя актывістамі, і на працягу наступнага тыдня прыняць рашэньне аб спыненьні ўводу ў эксплюатацыю заводу.

«Мы дамагаліся гэтай сустрэчы апошнія паўтара года, і нарэшце яна адбылася, — расказаў журналістам адзін з актывістаў, юрыст Раман Кісьляк. — З нашай размовы было відаць, што ўлады зразумелі — пратэсты ня спыняцца, даверу да словаў чыноўнікаў у людзей няма».

Па словах Рамана Кісьляка, кіраўнік аблвыканкаму Анатоль Ліс падчас размовы некалькі разоў дапусьціў магчымасьць забароны ўводу ў эксплюатацыю заводу кампаніі «АйПаўэр». Ён даручыў паінфармаваць актывістаў пра вынікі праверкі агучаных імі фактаў парушэньняў.

За дзень да сустрэчы ў аблвыканкаме ў будынку заводу акумулятарных батарэй прайшла прэс-канфэрэнцыя з удзелам мэнэджэраў кампаніі-ўладальніка. Праціўнікаў будаўніцтва заводу на яе не дапусьцілі, а журналістаў запэўнілі, што ўсе неабходныя для пачатку паўнавартаснай працы дазволы (цяпер завод працуе ў пуска-наладачным рэжыме) неўзабаве будуць атрыманыя.

Акцыі пратэсту супраць запуску заводу акумулятарных батарэй пад Берасьцем адбываюцца ў абласным цэнтры кожную нядзелю, пачынаючы зь лютага 2018 году. Праціўнікі будаўніцтва ўжо заявілі, што спыняць іх толькі ў выпадку поўнага закрыцьця праекту.

Чытайце таксама:

На заводзе АКБ пад Брэстам — перавышэнне шкодных выкідаў. Распачаты адміністрацыйны працэс

Улады Брэста пайшлі на дыялог з пратэстоўцамі супраць акумулятарнага завода і дапускаюць яго закрыццё

Алесь Пілецкі, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера