Даслаць навіну
Знайсці
11.06.2019 / 22:25 19

Ці сапраўды Грузія пры Саакашвілі стала паспяховай дзяржавай?

Ва Украіну вярнуўся Міхаіл Саакашвілі, які вырашыў са сваёй партыяй ісці на парламенцкія выбары. І зноў ён на кожным кроку распавядае, якія суперрэформы правёў у Грузіі. Я ў Грузіі быў толькі 2 разы, і толькі ў Тбілісі, але маё вельмі павярхоўнае ўражанне было такое, што поспех гэтых рэформ крыху перабольшаны, мякка кажучы.

Павялічыць выяву

1. З пазітыўнага. Сапраўды, у Грузіі знішчылі нізавую карупцыю, рэфармавалі праваахоўную сістэму, абламалі крылы арганізаванай злачыннасці. Мясцовыя кажуць, што ў 90-ыя нават у Тбілісі тыднямі магло не быць электрычнасці, а выходзіць за межы гатэля, дзе мы жылі, раней замежнікам катэгарычна не рэкамендавалі. Таксама ўдалося спрасціць адміністратыўныя працэдуры вядзення бізнэсу і г.д..

2. З негатыўнага, на што людзі не звяртаюць увагу. Грузія застаецца беднай краінай, бяднейшай за Беларусь і Украіну. Нармальныя заробкі толькі ў чыноўнікаў, паліцэйскіх і некаторых дактароў. Тбілісі гэта горад з заробкамі як у Шаркаўшчыне ці Мсціславе, а з цэнамі, як у Вільні ці Рызе. Нават грузінскае віно ў Тбілісі не такое ўжо і таннае (як можна знайсці ў Францыі ці Італіі). Высокае беспрацоўе, шмат людзей, якія вымушаны працаваць за мяжой, мізэрныя пенсіі… Для мяне часам было загадкай, як людзі з такім узроўнем даходаў і такімі цэнамі (Тбілісі на фоне Мінска дарагі горад) могуць выжыць. Інфраструктура можа крыху і палепшылася з 90-ых, але такое адчуванне, што ў большасці тбіліскіх двароў з 1980-ых увогуле не было ніякіх ЖЭСаў і ніхто ніякіх рамонтаў не рабіў. Часам гэтая занядбанасць выглядае цікава і жыва, але ў большасці выпадкаў жахліва. А поспехі ў барацьбе з крыміналам і карупцыяй у Грузіі вельмі часта забяспечваліся сілавымі метадамі (у прынцыпе, як і ў Беларусі, у сярэдзіне 90-ых).

Карацей, Грузія мяне не ўразіла, нават як турыста. А вас?

Максім Маханькоў

11
Максим Дизайнер / адказаць
12.06.2019 / 19:25
У змагаров батхерт.
5
Уладзімірка / адказаць
12.06.2019 / 23:03
Карупцыю можа перамагчы толькі мафія... 
А мафію можа перамагчы толькі карупцыя.
Даказана гісторыяй Італіі ХХ стагоддзя, у перыяд кіравання там, з 20-х гадоў максімальнай формы карупцыі - фашызма.  З усімі  яго закладнікамі і катаваннямі; а галоўнае, з уладай злачынца.
І да таго моманту цягнулася гэта пакуль па заказу сіцылійскай мафіі ў 1945-м годзе італійскімі партызанамі не быў павешаны дагары нагамі найгалоўшы італьянскі карупцыянер Беніта Мусаліні.
Саакашвілі таксама быў найгалоўшым карупцыянерам,Толькі ў Грузіі, І яго таксама скінула мафія, грузінская мафія, з сямей грузін, у тым ліку і грузінскіх сямей  Расійскай Федэрацыі.
2
хамса / адказаць
13.06.2019 / 06:11
дзякуй, ніўка, за грунтоўны матэрыял) вы ўсё ж пэўна лепш, чым я бывае (самі вінаваты)), думаю пра вас)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30