Даслаць навіну
Знайсці
11.06.2019 / 19:27 34

Супадзенне, але 20 гадоў запар міністрамі ўнутраных спраў становяцца толькі тыя, хто нарадзіўся па-за межамі Беларусі

Міністрам унутраных спраў прызначаны ўраджэнец Паўночнай Асеціі Юрый Караеў.

Павялічыць выяву

Чытайце: Пяць фактаў пра новага міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева

«А беларуса не знайшлося?», «Няўжо няма кандыдатаў на пасаду з Беларусі?», «То з Украіны, то з Расіі. Беларусаў нельга прызначаць на гэту пасаду?» — вось як гучаць тры самыя папулярныя каментары на форумах Tut.by да навіны пра яго прызначэнне.

Караеў трапіў на тэрыторыю цяперашняй Беларусі яшчэ за савецкімі часамі. Караеў — паўнавартасны грамадзянін Беларусі, няма ніякіх забаронаў ці абмежаванняў на яго знаходжанне на ўплывовай пасадзе.

Чаму тады ўзнікаюць пытанні?

Справа ў тым, што Караеў — пяты запар кіраўнік самай магутнай сілавой структуры, народжаны па-за межамі Беларусі.

Гэта можна лічыць супадзенне, але з 1999 года не было ніводнага міністра ўнутраных спраў, у якога месцам нараджэння ў пашпарце была б пазначана Беларусь.

Юрый Сівакоў (1999-2000) родам з расійскага Сахаліна. Вучыўся на Далёкім Усходзе. У Беларусь трапіў на службу, так і застаўся.

Уладзімір Навумаў (2000-2009) гаварыў з беларускім акцэнтам, але быў ураджэнцам Смаленшчыны.

Анатоль Куляшоў (2009-2012) хоць і вырас у Чашніцкім раёне, быў народжаны на тэрыторыі цяперашняга Азербайджана.

Ігар Шуневіч (2012-2019) нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў Луганскай вобласці Украіны.

Нарэшце, Юрый Караеў — ураджэнец Паўночнай Асеціі.

З юрыдычнага пункту гледжання месца нараджэння мае значэнне толькі ў адной сітуацыі. Быць прэзідэнтам дзяржавы можа толькі грамадзянін Беларусі ад нараджэння.

Браніслаў Юрэвіч

1
счётчик Гейгера / адказаць
12.06.2019 / 16:00
Гражданин России, "о, к сожалению, место рождения в паспорте не изменишь. Никак. "
На мой взгляд место рождения должно быть указано как официальное название административно-территориальной единицы на момент рождения.родились в БССР нужно уазывать БСССР, детки родились в РБ указывать РБ, деды родились в период 1921-1939 в Республике Польша также и писать...
НО !
лукашисты пошли дальше: кто бы
, когда и где не родился указывают РБ и соответствующий район, А НА ВСЁ И ПРО ВСЁ -ГОСПОЖА ИНСТРУКЦИЯ МВД... И здесь липа! После диктатуры работы по приведению страны в чуство и инвентаризация страны на 10 лет.
1
Плюшка / адказаць
12.06.2019 / 23:02
Мне кажется, силовиков он подбирает из чужих, чтобы не было здесь родственных связей. В этом и плюсы, и минусы. Посмотрим по делам. Надеюсь, за целовашки со статуей задерживать перестанут. А то, что осетин, ничего страшного. Человек не вчера приехал в Беларусь, для него это может быть уже родина. Я вот русская, но политически белоруска, мову знаю лучше, чем 90% местных. Даже если ее с сделают единственным государственным, как в Украине, мне по барабану. И дети мои знают.
1
Ladzimir / адказаць
15.06.2019 / 08:11
Іншаземцу заўседы лягчэй аддаць   загад на забойства і гвалт людзей, да якіх ні ты , ні тваве родныя не належаць. Наемнік заўседы застанецца наемнікам, ен проста адпрацоўвае свае грошы. А што рабіць- страляць, рэзаць, гвалтаваць- гэта ўсе праца- нічога асобнага! Таму наш вождь і выбірае сабе такіх кіраўнікоў. Але як вядома наемнікі і першыя могуць прадацца, калі больш заплацяць, тут трэба нашаму фюрэру браць гэта на заўвагу! 
 Свае могуць адказацца выканаць занадта жорсткі, альбо садысцкі загад, які пярэчыць нашаму заканадаўству, але ніколі не прададуць!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30