Даслаць навіну
Знайсці
12.06.2019 / 15:31 7

Сяргей Богдан: «Дамінаванне Амерыкі» сканчаецца? Пакуль ніякіх прыкмет

Павялічыць выяву

5 чэрвеня заходнія СМІ паведамілі пра новыя сведчанні супрацоўніцтва Кітая і Саудаўскай Аравіі ў пабудове балістычных ракет далёкага абсягу дзеяння. КНР пастаўляла падобныя ракеты саудаўцам ад 1980-х, але, як мяркуюць заходнія аналітыкі, у апошнія месяцы распачаўся новы і вельмі інтэнсіўны этап супрацы, які можа забяспечыць Эр-Рыяд носьбітам для атамнай зброі. Пры гэтым амерыканскае кіраўніцтва паблажліва ігнаруе апошнія паведамленні пра кааперацыю аднаго са сваіх блізкіх саюзнікаў і аднаго са сваіх галоўных праціўнікаў. Нягледзячы на магчымыя наступствы для абвастрэння крывавага супрацьстаяння Ірана і Саудаўскай Аравіі ў рэгіёне.

А за пару дзён да раскрыцця кітайска-саудаўскіх гешэфтаў, 30 мая, агенцтва навінаў «Блумберг» паведаміла, што Расія адмовілася прадаць Ірану сістэму супрацьпаветранай абароны С-400. «Блумберг» мяркуе, што запыт быў зроблены падчас візіту іранскага міністра замежных спраў Зарыфа ў Маскву на пачатку мая, і адмовіў яму асабіста Пуцін.

Калі не лічыць доўгай і пакутлівай пастаўкі Тэгерану састарэлай сістэмы С-300, што завяршылася тры гады таму, Крэмль ужо даўно прыслухоўваецца да пажаданняў Захаду датычна Ірана і спыніў прыкметныя пастаўкі зброі Тэгерану яшчэ на пачатку 2000-х. Зрэшты, і КНР спыніла іх прыблізна тады ж.

Пры ўсіх спекуляцыях пра заняпад амерыканскага валадарства і блізкі пачатак «кітайскай эры» ва ўсім свеце, вышэйапісаная сітуацыя сведчыць пра іншае. Ніхто не гатовы пастаўляць зброю Ірану, каб не разгневаць Вашынгтон. Нават краіны, якім прыпісваюць ролю апанентаў ЗША і якім тэарэтычна мусіць быць цікава наладзіць калі не хаўрус, дык нейкае ўзаемадзеянне з шыіцкім рэвалюцыйным рэжымам. Замест гэтага КНР разважліва пастаўляе ракеты, прычым самага рызыкоўнага тыпу, саудаўцам, выпрабаваным прыхільнікам свету пад кіраўніцтвам ЗША, якіх праіранскія сілы даўно бэсцяць за «амерыканскі іслам».

Расія ж змагаецца за гонар паставіць С-400 Турэччыне. Тая, вядома, спрачаецца з Вашынгтонам па нейкіх пытаннях — хоць хто з ім не спрачаецца пасля з'яўлення Трампа ў Белым доме — але не перастае быць чальцом НАТА ды іншых структур, выбудаваных пад патрэбы міжнароднай супольнасці на чале з ЗША.

Карцінка «Хто ў глабальным доме гаспадар?» робіцца яшчэ больш выразнай, калі ўзгадаць, што яшчэ гадоў трыццаць таму нават такія блізкія амерыканскія саюзнікі, як Японія, Францыя ці Германія, альбо ўвогуле залежная ад амерыканскага вайсковага прыкрыцця Паўднёвая Карэя адкрыта ігнаравалі амерыканскія санкцыі супраць таго ж Ірана. Сёння ж нават самыя галаслівыя апаненты амерыканскага ўрада ў свеце схільныя выказаць заклапочанасць, а пасля ціхенька згадзіцца з ім па пытаннях, што тычацца глабальнага парадку і яго парушальнікаў. І справа тут палягае нават не ў магутнасці амерыканскае дзяржавы, а ў тым, што глабалізацыя ў рамках створаных заходнімі элітамі міжнародных рэжымаў і разнастайных інтэграцыйных аб'яднанняў дазволіла заходнім элітам ўсё лепш і лепш кантраляваць перыферыю свету. Нават тую, якая імкнецца стаць неперыферыяй, як то КНР і Расея.

Таму не важна, на колькі знізілася доля Захаду ці ЗША ў глабальным ВУП ці спажыванні, чаму цешыўся надоечы расейскі прэзідэнт Пуцін на пецярбургскім эканамічным форуме. Важна тое, што пагарджанне міжнароднымі праўнымі рамкамі Захада цяпер імгненна пазбаўляе буйны бізнэс і цэлыя краіны магчымасці зарабляць ці нават проста спакойна функцыянаваць, бо выкідае іх з міжнародных плацежных сістэм, не дазваляе пазычаць грошы на заходніх рынках, не кажучы ўжо аб доступе да больш ёмістых заходніх рынкаў, больш прасунутых заходніх тэхналогій і многага іншага. Больш за тое, незаходнія эліты збольшага не рызыкуюць кідаць выклік ЗША і з асабістых меркаванняў — бо трымаюць свае багацці, вучаць дзяцей ды бавяць час самі на Захадзе.

«Амерыканская эра» некалі скончыцца, як і іншыя такія эпохі. Але пакуль канца ёй не відаць.

Сяргей Богдан; фота Avigator Fortuner, Shutterstock.com

3
Лицеист / адказаць
13.06.2019 / 06:59
Палкоўнік Зэман, вельмі разумны чалавек. Ведаю яго асабіста.
3
Ігар / адказаць
13.06.2019 / 10:03
Палкоўнік Зэман, Сяргей Богдан - доктар палітычных навук, які сваю дысертацыю абараніў у Берліне. А Вы, як я разумею, шараговы ананімны інтэрнэт-троль.
1
Котіс / адказаць
13.06.2019 / 20:30
Пуцінскаму бы цяляці, ды амерыканскага ваўка з'есці!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31