Знайсці
19.06.2019 / 10:211РусŁacБел

22 чэрвеня — вандроўка «У пошуках зніклых гарадоў»

Талачын — Друцк — Шклоў — Копысь — Звянячы.

Фонд «Краіна замкаў» запрашае разам пашукаць зніклыя беларускія гарады, якія ў мінулым былі важнымі эканамічнымі і палітычнымі цэнтрамі.

Напрыклад, Копысь сёння — гарадскі пасёлак, Друцк — вёска. Талачын — хоць і горад, раённы цэнтр, але ў сваёй гісторыі нават паспеў змяніць месцазнаходжанне. А Шклоў гэта зрабіў нават двойчы! Мы пабываем на месцы трох гарадоў, званых у розныя эпохі Шкловам. Нас чакаюць сустрэчы з цікавымі помнікамі архітэктуры, археалогіі і гісторыі.

У Талачыне ўдзельнікі экскурсіі пабачаць праваслаўную Свята-Пакроўскую царкву, у манастыры пры якой Напалеон прыняў стратэгію адступлення Вялікай арміі з Расійскай імперыі, касцёл Антонія Падуанскага.

У Друцку можна будзе агледзець велічнае замчышча і помнік 1000-годдзя горада.

У Шклове чакаюць ратуша і гандлёвыя рады, храмы і каларытныя помнікі — агурку, графу Зорычу і акцёру Пятру Алейнікаву. А наведванне мясцовага краязнаўчага музея дапаможа зразумець, чаму гэты горад называюць беларускім Парыжам.

У Копысі экскурсанты пабываюць на Замкавай гары, дзе пару гадоў таму зрабілі рэнавацыю драўляных умацаванняў.

Праедзе экскурсійны аўтобус і праз самую вядомую ў нашай краіне вёску — Александрыю, а таксама праз малую радзіму мастака Міхаіла Савіцкага — вёску Звянячы.

Разынкі экскурсіі: У Шклове можна будзе пабачыць бісхайм - лесвіцу на габрэйскіх могілках, якая сімвалізуе чысцец для душ памерлых. Гэта адзіны такі помнік на тэрыторыі Беларусі.

У Звянячах ўбачым тое, што не захавалася ў шматлікіх гарадах былога СССР, але засталося дзейным ў гэтай вёсцы - ваданапорную вежу гіпербалоіднай канструкцыі, пабудаваную па праекце інжынера Шухава.

Даведацца падрабязнасці і запісацца на экскурсію ў зніклыя беларускія гарады можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930