Знайсці
11.06.2019 / 17:2512РусŁacБел

Расійскі навукоўца плануе правесці небяспечны эксперымент са зменай генаў у дзяцей

Біёлаг з Расіі Дзяніс Рэбікаў заявіў пра свае намеры паўтарыць эксперымент з рэдагаваннем генома ў дзяцей. Раней навуковая супольнасць асудзіла кітайскага спецыяліста, які без дазволу выдаліў адзін з генаў у двух эмбрыёнаў чалавека, піша Nature.

У канцы 2018 кітайскі біёлаг Хе Цзянькуй заявіў пра нараджэнне першых дзяцей са змененым геномам. З дапамогай методыкі CRISPR Цзянькуй выдаліў у двух эмбрыёнаў ген CCR5, што, паводле яго слоў, зрабіла дзяўчынак-блізнят устойлівымі да ВІЧ.

Як і кітайскі калега Хе Цзянькуй, Рэбікаў плануе адключыць ген CCR5. Самі эксперыментальныя эмбрыёны будуць падсаджаныя ВІЧ-пазітыўным жанчынам, якія не рэагуюць на стандартную ў выпадку цяжарнасці тэрапію.

Навукоўцы ў Расіі плануюць падысці да эксперыменту больш адкрыта, чым кітайцы, якія паведамілі пра вынікі толькі пасля таго, як дзеці нарадзіліся.

Навуковая супольнасць лічыць такія эксперыменты не зусім этычнымі: нельга проста ўзяць і падсадзіць жанчыне адрэдагаваны эмбрыён, нават калі яна згодная. Калі дзіця народзіцца і вырасце, генетычныя змены будуць перададзеныя наступным пакаленням — гэта сур'ёзнае ўмяшанне, якое ў біялогіі называецца змяненнем зародкавай лініі.

Асцярогі таксама звязаны і з тым, што тэхналогія можа выклікаць у эмбрыёна непрадбачаныя мутацыі.

«Я думаю, што я досыць звар'яцелы для таго, каб зрабіць гэта», — распавёў Рэбікаў часопісу Nature.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930