Знайсці
11.06.2019 / 14:5118РусŁacБел

Лукашэнка: У мяне 50 авечак

Узгадняючы ў аўторак кіраўнікоў мясцовых органаў улады, Лукашэнка адзначыў, што раней даручаў развіваць у сельскай гаспадарцы новыя напрамкі і выпускаць запатрабаваную на рынку прадукцыю. Напрыклад, у Беларусі можна было б заняцца авечкагадоўляй, паведамляе яго прэс-служба.

«Мне ўрад піша — ну проста брыдка чытаць. Добра, я б не разумеў у гэтым нічога: можна было б адпіску гэтую трываць. Да 2025 года яны дададуць 133% авечак.

Гэта значыць, авечкагадоўля будзе ў нас, мы будзем авечак разводзіць. Гэта воўна, гэта аўчына, гэта бараніна. Нібы на рынку запатрабавана. Ну, карацей, будзем разводзіць гэтых авечак. Так, а што такое 33% да 2025 года? Гэта сёння адна авечка, а заўтра будзе адна і тры дзясятыя авечкі. Ну што гэта за тэмпы?» — абурыўся ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за працу трэба брацца сур'ёзна, тым больш у гэтым напрамку ёсць перспектывы. «Паглядзіце, колькі ўгоддзяў у нас пустуе, нават у Магілёўскай вобласці. Я не кажу ніжэй, на Прыпяці, да цэнтра, на захадзе, Нёман, Прыпяць. Поймы не занятыя. Часам ляціш — шкада становіцца пустуючых земляў. Недзе бліжэй да поймаў можам будаваць лёгкія навесы і ўтрымліваць гэтых авечак, — прапанаваў Лукашэнка. — Я ў гэтым пераканаўся асабіста.

У мяне іх, напэўна, цяпер штук пяцьдзясят. Раздаю людзям, дзяваць няма куды. Якія там выдаткі? Раніцай пойдзеш, накосіш за паўгадзіны травы, завязеш — і ім досыць. На пашу ходзяць ці ў лясок запусціў іх, яны ў гэтым лесе сядзяць у спёку».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера