Даслаць навіну
Знайсці
11.06.2019 / 13:23 19

Лукашэнка пра МУС і цыган: Не трэба бульдозерам перці на ўсё, што перад табой. Трэба было выбачыцца

Павялічыць выяву

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў сёння важнасць справядлівага стаўлення да людзей, асабліва з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пра гэта ён заявіў сёння, прызначаючы Юрыя Караева на пасаду кіраўніка МУС, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы параіў міністру быць бліжэй да людзей і непасрэдна разбірацца ў праблемах. «Не трэба, як вось адбылося з цыганамі, — Наталля Іванаўна (Качанава) ездзіла, разбіралася па маім даручэнні. Абражалі людзей ні за што. Дык трэба было выбачыцца», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што калі зафіксавана нейкае правапарушэнне або злачынства, то ў першую чаргу адпрацоўваюцца асобы, якія раней здзяйснялі падобнае. «Калі вы дзесьці парушалі, ёсць спіс. У кожнага аддзела міліцыі ёсць спіс», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Больш за тое, у выпадку са смерцю супрацоўніка праваахоўных органаў у Магілёве падазрэнне першапачаткова па яго ж наводцы пала на канкрэтную групу грамадзян.

«Перабралі. Убачылі, што яны не вінаватыя. Дык ідзіце і проста папрасіце ў іх прабачэння, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І людзі зразумеюць. Не трэба плугам ці бульдозерам перці на ўсё, што перад табой. Недзе трэба і акуратней, дзесьці аб'ехаць. А не атрымалася — выбачайся».

«Трэба разумна. Не трэба людзей лічыць сваімі ворагамі: ах, там вось гэтыя цыганы, яны такія і гэткія… Нармальныя яны людзі. Што, сярод беларусаў, рускіх, габрэяў ці палякаў у нас тут няма злачынстваў? Ды хапае! Справядлівасць павінна ляжаць у аснове ўсяго, асабліва ў тых, хто носіць пагоны. Бо да людзей у пагонах бягуць па абарону. Народ бяжыць, каб іх абаранілі. А калі ты яго адпіхваеш і крыўдзіш, гэта вельмі баліць чалавеку», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Шуневіч: У мяне няма ні нагоды, ні падставаў выбачацца перад цыганамі

NN.by

0
Йа / адказаць
11.06.2019 / 21:12
В., судя по всему, товарищ В., мы - орда. Ибо закон не действует, действуют понятия, телефонное право и одиозные нквдшники, причем в 95% не уроженцы Беларуси. Да, делаааааа...
4
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / адказаць
11.06.2019 / 22:56
В Минске есть микрорайон один, возле Тропы здоровья, ориентировка - улицы Ольшевского, Жудро, Матусевича и ещё не помню какая. Часто слышу, что он чуть ли не поголовно состоит из алкашей и наркоманов, их там мнооооого во всяком случае. Всё почему. Ровно через дорогу - обширный частный сектор, где живут одни цыгане. Взаимосвязь ясна? Извиняться - ЭТО КАК ВООБЩЕ???? А главное - за что??
7
мясцовы2 / адказаць
12.06.2019 / 08:04
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx, взаімосвязь не ясна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31