Знайсці
11.06.2019 / 12:4029РусŁacБел

Міністрам унутраных спраў стаў ураджэнец Асеціі Юрый Караеў

Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам унутраных спраў Юрыя Караева, піша БелТА.

Перад гэтым Караеў працаваў на пасадзе намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра новага міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева

Чытайце таксама: Камандуючы ўнутранымі войскамі Караеў: Люблю абмеркаваць турэмны фальклор з Паўлам Якубовічам

У панядзелак стала вядома, што папярэдні кіраўнік МУС Ігар Шуневіч звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, і Лукашэнка гэтую адстаўку прыняў.

Юрый Караеў і Ігар Шуневіч. Фота ok.ru

«Скажам шчыра, міліцыю трэба трошкі страсянуць у плане дысцыпліны. Ну а для гэтага які патрэбен чалавек — вайсковы. Хаця вы адносна вайсковы чалавек, вы і міліцыю добра ведаеце. Вы там былі ўнутры, вы бачылі гэтыя праблемы. А наогул, таму, чаго не ведаеце, навучыцеся», — сказаў сёння кіраўнік дзяржавы.

Намеснікам міністра ўнутраных спраў Караеў быў з 2012 года, ён прафесійны спецназавец. Вядома, што Юрый Хаджымуратавіч нарадзіўся ў Асеціі, а ў Беларусь трапіў пасля савецкай вучэльні.

«Нашай Ніве» ён неяк расказваў, што ва Унутраных войсках салдатам расказваюць пра гісторыю Беларусі, яе слаўнае мінулае. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930