Знайсці
11.06.2019 / 12:239РусŁacБел

Чэшская крама бярэ беларускую цяльняшку, наносіць свой прынт — і прадае за 90 рублёў! ФОТА

У чэшскай краме прадаюць майкі беларускай фабрыкі «8 сакавіка». Але дзіўны не сам гэты факт, а цана на цішотку — 990 чэшскіх крон, ці 90 беларускіх рублёў.

Трыкатажная фабрыка «8 сакавіка» вырабляе бюджэтнае адзенне. Адкуль тады цана за мяжой як на люксавую рэч?

Намесніца дырэктара па камерцыйных пытаннях прадпрыемства Вольга Шолахава расказала, што гэту партыю цяльняшак яны прадалі пастаўшчыку яшчэ ў 2016 годзе. Прынт — не іх аўтарства. 

«Мы прадаем свае майкі ў 4-5 разоў танней. І кантраляваць кошт гэтага вырабу на тэрыторыі Чэхіі не можам, бо ў іх свабоднае цэнаўтварэнне».

Фота з паказу 2016 г.

Уласных фірмовых крамаў у Чэхіі ў фабрыкі няма, хоць, як кажа Вольга Шолахава, «8 сакавіка» з задавальненнем выйшла б на той рынак.

«Там проста вельмі вялікая арэнда. Цана пачынаецца ад 35 еўра за квадратны метр. А плюс яшчэ калі наняць персанал — самі разумееце. Мы — дзяржаўнае прадпрыемства, якое не можа сабе гэтага дазволіць. А на нас зарабляюць вельмі добра», — прызнаецца яна.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930