Знайсці
10.06.2019 / 17:452РусŁacБел

СК пацвердзіў смерць міліцыянера ў Мінску

Тэлеграм-канал Nexta паведаміў 10 чэрвеня, што ў Менску знайшлі павешаным 45-гадовага супрацоўніка крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Андрэя М. На просьбу пракамэнтаваць гэтую інфармацыю ў Сьледчым камітэце карэспандэнту Свабоды паведамілі, што 10 чэрвеня, у падвальным памяшканьні шматкватэрнага жылога дома знойдзена цела мужчыны, 1974 года нараджэньня.

На месцы здарэньня пабывала сьледча-апэратыўная група, «усе абставіны здарэньня высьвятляюцца, прызначана судова-мэдыцынская экспэртыза».

«Папярэдне ўстаноўлена, што сьмерць мужчыны ня мае крымінальнага характару», — паведамілі ў Сьледчым камітэце.

Знаёмы загінулага міліцыянта, памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай Дзяніс Ціханенка, які вучыўся разам з памерлым у школе і рэгулярна кантактаваў пасьля, кажа, што сумняваецца ў вэрсіі суіцыду.

Ціханенка адзначае, што самагубствы — гэта, безумоўна, «цёмная справа», але ён ня верыць у тое, што гэты чалавек мог бы ўчыніць такое, і не ўяўляе, што магло б яго падштурхнуць.

Маўляў, мужчына «бачыў сьмерць і ведае, што гэта такое», і наўрад ці яго мог нехта напужаць, бо ён усё жыцьцё працаваў зь небясьпечнымі злачынцамі.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930