Знайсці
10.06.2019 / 17:254РусŁacБел

Арыштаванаму расійскаму журналісту акрамя электроннага бранзалета начапілі яшчэ і трэкер на пояс

Намеснік кіраўніка ФСВП Валерый Максіменка ў інтэрв'ю «Говоріт Москва» патлумачыў дадзеную меру наяўнасцю ў журналіста замежнага пашпарта.

Фота: Telegram-канал «Нязыгар»

«Да яго ўжыта два віды электронных прылад. Быў надзеты на нагу электронны бранзалет адразу пасля дастаўкі з будынка суда. Калі ён пакіне перыметр кватэры, спрацуе прылада, яго пачнуць шукаць. На яго таксама надзета другая мабільная прылада, перасоўванне і трэк ідзе ў рэжыме анлайн па ўсім зямным шары, куды б ён ні накіраваўся. Яна мацуецца на поясе. Калі чалавек здымае прыладу і яна аддаляецца ад электроннага бранзалета больш чым на метр, спрацоўвае сістэма.

Гэта зроблена таму, што ФСВП выявіў, што ў Івана Галунова ёсць замежны пашпарт на руках. Намі былі праінфармаваныя следчыя пад подпіс, што ў яго ён ёсць. Следства павінна пашпарт забраць, але гэтага зроблена не было. Таму ФСВП уключыў мабільны трэкер».

8 чэрвеня Нікулінскі суд Масквы адправіў карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова пад хатні арышт на два месяцы. Яму забаронена карыстацца сродкамі сувязі і мець зносіны з іншымі фігурантамі справы.

Івана Галунова абвінавачваюць у замаху на збыт наркотыкаў у асабліва буйным памеры. Карэспандэнт сцвярджае, што пераслед звязаны з яго журналісцкім расследаваннем аб пахавальным бізнэсе ў Расіі.

У Маскве затрымалі карэспандэнта «Медузы», які расследаваў карупцыю. Абвінавачваюць у продажы наркотыкаў

У Маскве прайшлі пікеты ў падтрымку журналіста Медузы

Паліцыя выдала фоты з падмаскоўнай наркалабараторыі за доказы з кватэры журналіста «Медузы»

Першыя аналізы расійскага журналіста Івана Галунова не выявілі слядоў наркотыкаў

«Ведомості», «Коммерсант» і РБК упершыню ў гісторыі выйшлі з аднолькавай першай паласой. На ёй — журналіст Іван Галуноў

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930