Знайсці
10.06.2019 / 16:19РусŁacБел

У Мінску п'яная маці ўдарыла сына кубкам і стала фігуранткай справы

Пракуратура Савецкага раёна Мінска распачала крымінальную справу супраць 33-гадовай мінчанкі, якая ўдарыла кубкам па галаве свайго 17-гадовага сына.

Маці і сын пражываюць у адной кватэры сумесна з бабуляй. У той дзень у гасцях у хлопца была яго дзяўчына. Паміж маці і сынам адбыўся канфлікт, прычыну якога падазраваная так і не змагла ўспомніць. Жанчына была п'янай. Маці нанесла сыну два ўдары кубкам у вобласць галавы, чым нанесла цялесныя пашкоджанні.

Пасля канфлікту пацярпелы адправіўся да суседкі, дзе яму і выклікалі хуткую дапамогу. Хлопца адвезлі ў бальніцу, ён праходзіў лячэнне.

Пракуратура звярнула ўвагу на той факт, што пацярпелы знаходзіцца ў залежным становішчы ад маці і з-за ўзросту не здольны самастойна абараніць свае правы і законныя інтарэсы.

Пракуратура накіравала справу ў Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера