Знайсці
10.06.2019 / 14:5713РусŁacБел

На развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі

Міністэрства ўнутраных спраў высветліла крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. Людзі, што мелі да гэтага дачыненне, будуць звольненыя. Пра гэта заявіў сёння журналістам ужо былы кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, піша БелТА.

Ён адказаў на пытанне аб службовых дакументах МУС, якія з'яўляюцца апошнім часам у медыяпрасторы.

«Уцечка інфармацыі — гэта заўсёды актуальна. Камісія МУС з ліку супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутранай бяспекі ўстанавіла і крыніцы ўцечкі, і канкрэтныя формы і спосабы перадачы гэтай інфармацыі, падкрэсліваю, службовай, не сакрэтнага толку. Мы прэвентыўныя меры ўжо прынялі. Тыя, хто парушыў дысцыпліну і нашы ўнутраныя загады, інструкцыі з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, устаноўлены і будуць звольненыя за гэтыя парушэнні», — сказаў ён.

Разам з тым, на думку Ігара Шуневіча, праблема не носіць сістэмны характар. Ёсць выпадкі ўцечкі, і яны, па словах міністра, нават не адзінкавыя. Кіраўніцтва аб гэтай праблеме ведае і прымае меры. «З пункту гледжання будучых магчымых рызык і пагроз, меры ўжо прынятыя для таго, каб мінімізаваць гэты працэс. Хоць, прызнаюся, гэта досыць складана зрабіць, улічваючы развіццё сучасных тэхналогій перадачы інфармацыі, мэсэнджараў і гэтак далей», — адзначыў Шуневіч.

Шуневіч сышоў у адстаўку

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930