Знайсці
10.06.2019 / 14:1951РусŁacБел

Шуневіч сышоў у адстаўку

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сышоў у адстаўку.

Фота БелТА

«Сёння я звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы. І ён гэтую адстаўку прыняў. Спадзяюся, я змагу яшчэ прынесці карысць нашай дзяржаве ў іншай пасадзе або на іншай працы», — цытуе яго БелТА.

Сваё рашэнне Шуневіч назваў «вывераным, правільным і своечасовым». Што стала яго прычынай?

«Па-першае, пройдзены вельмі доўгі і складаны шлях працы ў міністэрстве, — заявіў ён. — Шмат што зроблена. І ў нейкі момант я пачаў разумець, што трэба забяспечыць пэўную дынаміку, пераемнасць, хуткасць і эфектыўнасць рашэнняў. Патрэбны свежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, думаючы пра сваю эфектыўнасць, лічу, што прыйшоў час змяніць род дзейнасці. Усё-такі дастаткова доўга я знаходжуся на пасадзе міністра. Можа, вочы «замыліліся», можа быць, мне сапраўды трэба паспрабаваць нешта іншае. Кіраўнік дзяржавы з гэтай матывацыяй пагадзіўся».

Разам з тым Шуневіч пакуль застаецца кіраўніком назіральнай рады хакейнага клуба «Дынама-Мінск».

Аб’ектыўка

Нар. у 1967 ва Украіне (Луганская вобласць). У 1992 скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі, служыў у міліцыі. Працаваў у КДБ (2007—2012). У студзені 2012 прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных справаў, у маі таго ж года — міністрам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера