Знайсці
10.06.2019 / 13:534РусŁacБел

Следчы камітэт правярае інфармацыю пра самагубства міліцыянта ў Мінску

Тэлеграм-канал Nexta паведаміў 10 чэрвеня, што ў Мінску знайшлі павешаным 45-гадовага супрацоўніка крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Андрэя М. У Следчым камітэце Радыё Свабода інфармацыю пакуль не пацвердзілі, абяцалі адказаць пазней.

Знаёмы М., памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай Дзяніс Ціханенка, які вучыўся разам з памерлым у школе і рэгулярна кантактаваў пасля, кажа Свабодзе, што сумняецца ў версіі суіцыду.

«Ён быў з тых міліцыянтаў, якіх можна назваць шчырымі і правільнымі, — расказвае Ціханенка. — Ён займаўся асабліва важнымі справамі, не меў ніякага блату ніколі. Застаўся рана без бацькі, заўсёды хацеў служыць у міліцыі. Прайшоў службу ў арміі, у ПДВ, скончыў школу міліцыі — і ад самага шараговага супрацоўніка прайшоў, працаваў са злачынцамі па справах забойстваў.

Яму літаральна ў гэтым годзе 45, трэба было на пенсію выходзіць. Мы ў шоку ўсе самі, бо ён ня схільны да самагубства быў абсалютна, «са стрыжнем», з характарам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера