Знайсці
10.06.2019 / 11:571РусŁacБел

Лукашэнка чарговы раз выказаўся пра хакейнае «Дынама»

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» павінен рабіць стаўку на беларускіх гульцоў.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў сёння ў час рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка спытаў у Ігара Шуневіча, які таксама старшынюе ў назіральным савеце ХК «Дынама-Мінск», як цяпер ідуць справы ў клубе. Ён падкрэсліў, што ў краіне не збіраюцца фінансаваць легіянераў. «Трэба браць сваіх хлопцаў. Натуральна, тры-чатыры легіянеры: брамніка ў нас няма моцнага. Яго і не будзе, калі нашы не будуць стаяць у браме. Так, трэба некага ў першую тройку, але трэба ставіць сваіх і гуляць», - запатрабаваў ён.

У канцы лютага — пачатку сакавіка мінскае «Дынама» згуляла суперсерыю супраць зборнай клубаў экстралігі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што рашэнне арганізаваць гэты турнір было прынята невыпадкова.

«Вы самі бачылі, што нашы ні ў чым не саступалі тым дынамаўцам, якія гулялі ў мінулым сезоне. Так, можна казаць, што там кульгавыя, хворыя былі. І ў тых, і ў тых сезон скончыўся, кульгавых хапала. Але сама сутнасць гульні паказала, што, калі хлопцы хочуць гуляць, яны гуляюць. Я яшчэ раз паўтараю: у кожнага дзве нагі, дзве рукі і галава - і ў расіянаў, і ў канадцаў, і ў амерыканцаў, і ў нашых. Хочуць гуляць і грошы зарабляць (што тут граху таіць) — хай ідуць і гуляюць. Не могуць — значыць, няма чаго з імі размаўляць. Я кажу пра беларусаў.

А цягнуць сюды легіянераў з усяго свету і не трапляць у плэй-оф — нам такія гульні не трэба. Навошта вярэдзіць душу і сэрца заўзятараў, яны ж прыходзяць і перажываюць», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ўсе намаганні павінны быць накіраваны на развіццё беларускага спорту і, у прыватнасці, хакея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930