Знайсці
09.06.2019 / 21:00РусŁacБел

Рафаэль Надаль выйграў 18-ы «Шлем» і 12-ы «Ралан Гарос»

Іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль ў фінале «Ралан Гарос» абыграў Дамініка Ціма 6:3, 5:7, 6:1, 6:1, выйграў 18-ы тытул «Вялікага шлема» і 12-ы — у Парыжы, адзначае by.tribuna.com.

33-гадовы іспанец стаў першым гульцом, які браў адзіночны тытул на адным турніры «Вялікага шлема» 12 разоў. Раней ён дзяліў рэкорд з аўстралійкай Маргарэт Корт — 11-разовай чэмпіёнкай Australian Open 1960-70-х.

У жанчын упершыню чэмпіёнкай стала аўстралійская тэнісістка Эшлі Барці, якая упэўнена перайграла ў фінале чэшку Маркету Вандраушаву — 6:1, 6:3. Для Эшлі Барці гэта першы тытул у адзіночным разрадзе на турнірах серыі «Вялікага шлема», піша БелТА.

У спаборніцтвах жаночых пар на «Ралан Гарос» перамаглі венгерка Цімеа Бабаш і французская тэнісістка Крысціна Младзенавіч.

У мужчынскім парным разрадзе не было роўных нямецкаму дуэту Кевін Кравіц / Андрэас М'ес.

У турніры змешаных пар першынствавалі харват Іван Додзіг і Лаціша Чан з Кітайскага Тайбэя (с Тайваня).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930