Знайсці
09.06.2019 / 19:062РусŁacБел

Крызіс у Малдове: Еўрасаюз прызнаў кааліцыю і новы ўрад

Еўрапейскі саюз на ўзроўні Еўракамісіі і Высокага прадстаўніка па пытаннях знешняй палітыкі афіцыйна паведаміў, што лічыць легітымным абранне новага ўрада Малдовы.

Еўрапейскі саюз гатовы працаваць з новым урадам Малдовы, гаворыцца ў заяве Еўракамісара Ёханэса Хана і Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыкі Магерыні, апублікаваным 9 чэрвеня на сайце Еўрапейскай службы знешніх сувязяў.

«Еўрапейскі саюз станоўча ўспрымае рашэнні, прынятыя ў суботу парламентам Рэспублікі Малдова, у тым ліку аб фарміраванні кіруючай кааліцыі, — заявілі Хан і Магерыні, канчаткова стаўшы на бок новай кааліцыі Сацпартыі і блока ACUM.

«Еўрапейскі саюз гатовы працаваць з дэмакратычна легітымным урадам на аснове ўзаемнай прыхільнасці рэформам і асноўным прынцыпам, замацаваным у нашым Пагадненні аб асацыяцыі. Павага да вяршэнства права і дэмакратыі павінна заставацца асновай нашых адносін. Гэта таксама перш за ўсё тое, чаго чакаюць і заслугоўваюць грамадзяне Рэспублікі Малдова», — адзначаецца ў заяве.

ЕС заклікаў да спакою і стрыманасці ў сувязі з рашэннямі, прынятымі парламентам Малдовы напярэдадні.

«Дыялог паміж дэмакратычна абранымі прадстаўнікамі павінен заставацца ключом да пошуку рашэння гэтага палітычнага крызісу», — дадалі Магерыні і Хан.

24 лютага ў Малдове прайшлі парламенцкія выбары, нагадвае gordonua.com. Яўка склала 49,22%. Партыя сацыялістаў атрымала 31,15%, праеўрапейскі блок Acum — 26,84%, кіруючая Дэмакратычная партыя — 23,62%, партыя «Шор», чыёй ідэалогіяй з'яўляецца барацьба за правы нацменшасцяў, — 8,32%.

8 чэрвеня Канстытуцыйны суд Малдовы вырашыў, што парламент краіны варта распусціць, бо ён на працягу 90 дзён не здолеў сфармаваць урад. Паводле заканадаўства Малдовы, прэзідэнт Ігар Дадон павінен распусціць заканадаўчы орган краіны і прызначыць датэрміновыя выбары.

Дадон заявіў, што пакуль не будзе распускаць парламент.

8 чэрвеня на экстраным пасяджэнні парламента Малдовы дэпутаты абралі ўрад краіны, прызначыўшы прэм'ер-міністрам Маю Санду (блок Acum).

Чытайце таксама:

Пры выключаным святле: у Малдовепрарасійскія і праеўрапейскія сілы пайшлі на кампраміс, каб адхіліць ад улады Плахатнюка

Дваяўладдзе ў Малдове. Партыя Плахатнюка абвясціла пра роспуск парламента

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930