Знайсці
09.06.2019 / 13:1736РусŁacБел

Брамнік Германіі пра фанатаў у Барысаве: Не разумею, як можна заўзець супраць сваёй краіны?

Фота: Anas Alsaidy / flickr.com

Брамнік зборнай Германіі Мануэль Ноер застаўся задаволены падтрымкай каманды ў матчы супраць Беларусі, які адбыўся 8 чэрвеня на Барысаў-Арэне і завяршыўся з лікам 0:2.

«Безумоўна, гэта вельмі прыемна, і гэта мае вялікае значэнне для нас, што столькі людзей скандавалі «Германія», гналі нас наперад. Калі казаць шчыра, гэта было нечакана. Я заўважыў, што многія заўзятары былі не немцамі, але гэта не мае значэння. Так, падтрымка была шалёнай, складалася адчуванне, што мы гуляем дома. Толькі я не разумею аднаго — як можна заўзець супраць сваёй краіны?» — цытуе Ноера Football.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031