Знайсці
09.06.2019 / 12:085РусŁacБел

Дваяўладдзе ў Малдове. Партыя Плахатнюка абвясціла пра роспуск парламента

Канстытуцыйны суд Малдовы дазволіў распусціць парламент краіны, перадае NewsMaker. Гэта здарылася пасля таго, як учора ў парламенце прарасійскія і праеўрапейскія сілы пайшлі на кампраміс. Новай прэм'еркай стала былая міністр адукацыі Мая Санду з праеўрапейскай кааліцыі Acum («Зараз») — суперніца Дадона на апошніх прэзідэнцкіх выбарах. Яна прынесла прысягу проста ў зале пленарных пасяджэнняў.

У Канстытуцыйны суд 9 чэрвеня звярнуўся Павел Філіп, папярэдні прэм'ер краіны. Філіп запатрабаваў распусціць парламент, бо той «няздольны сфарміраваць урад».

У звароце Філіпа ў КС адзначаецца, што парламент Малдовы павінен быў на працягу 90 дзён выбраць кіраўніцтва і стварыць ўрад. «Да 7 чэрвеня не былі сфарміраваныя працоўныя органы парламента», — адзначаецца ў заяве.

У КС адказалі, што немагчымасць сфармаваць урад дазваляе распусціць парламент.

Рашэнне КС «канчатковае, абскарджанню не падлягае і ўступае ў сілу з моманту публікацыі».

Напярэдадні КС адхіліў прэзідэнта Ігара Дадона ад пасады. На сайце КС паведамілі, што Дадон парушыў Канстытуцыю, не распусціўшы парламент. КС вырашыў часова перадаць паўнамоцтвы Паўлу Філіпу.

Суд і раней прымаў рашэнні, выгадныя мультымільянеру Уладзіміру Плахатнюку і яго Дэмакратычнай партыі, але супраць Плахатнюка аб'ядналіся непрымірымыя ворагі.

Пры выключаным святле: у Малдове прарасійскія і праеўрапейскія сілы пайшлі на кампраміс, каб адхіліць ад улады Плахатнюка

Бліжэй да вечара стала вядома:

Еўрасаюз прызнаў кааліцыю і новы ўрад

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930