Знайсці
09.06.2019 / 02:234РусŁacБел

Трэцяя параза запар: Беларусь — Германія — 0:2 ВІДЭА

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правяла трэці адборачны матч да Еўра-2020. І чарговы раз суступіла — на гэты раз зорнай зборнай Германіі.

Дагэтуль у нашых была буйная гасцявая параза ад Нідэрландаў (0:4) і мінімальная ад Паўночнай Ірландыі (1:2). Матч з немцамі быў першым хатнім. З прычыны Еўрапейскіх гульняў матч праходзіў у Барысаве, а не на стадыёне «Дынама» ў Мінску.

Германія забіла па адным голе ў кожным з таймаў. У першым адзначыўся Лерой Сане.

А ў другім — Марка Ройс. Выніковая перамога Германіі 2:0.

У другім матчы нашай групы Паўночная Ірландыя перамагла Эстонію з лікам 2:1. Цяпер становішча ў групе наступнае: Паўночная Ірландыя — 9 пунктаў, Германія — 6, Нідэрланды — 3, Беларусь, Эстонія — па 0.

11 чэрвеня наша каманда прыме ў Барысаве Паўночную Ірландыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930