Знайсці
08.06.2019 / 20:035РусŁacБел

Май 2019. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за май 2019 года.

фота Song_about_summer, shutterstock.com

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, паводле Similarweb, за май «Наша Ніва» мела 6,25 мільёна праглядаў.

Дадзеныя іншых лічыльнікаў могуць адрознівацца, напрыклад, Google Analytics налічыў «НН» рэкордныя 10,41 мільёна праглядаў.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

Мы разносім дадзеныя з Similarweb у пяць слупкоў. Што яны азначаюць?

Візіты (сеансы) улічваюць кожны ўваход на сайт кожнага карыстальніка. Калі ў маі вы заходзілі на «НН» кожны дзень, сістэма мусіць падлічыць 31 візіт.

Наступны слупок — прагляды старонак за візіт. Ён паказвае, колькі навінаў вы адкрываеце адна за адной.

Прагляды старонак — гэта перамножаны вынік візітаў і прагледжаных старонак за візіт. Па гэтым паказчыку мы і ранжыруем сайты.

Варта звяртаць увагу на долю адмоваў. Часам карыстальнік выпадкова трапляе на сайт па заманлівай спасылцы — напрыклад, з сацсетак ці з пошукавіка. Адкрывае на некалькі секунд матэрыял і, расчараваны, адразу сыходзіць. Фармальна візіт на сайт быў, але вартасць такога прагляду ніжэйшая, чым ад пастаяннага чытача.

Іншы важны паказчык — доля візітаў з Беларусі. Калі СМІ мае менш за палову візітаў з Беларусі, то ці варта лічыць яго беларускім? У наш рэйтынг такія медыя не трапілі. У маі завялікая доля расійскага трафіку была ў «Советской Беларусіі», «Спутніка», СТБ і некаторых іншых рэсурасаў.

Для навіновага складніку Тут.бая і Анлайнера падрабязная статыстыка не прыводзіцца, бо яе няма ў агульным доступе. Лічба прагледжаных старонак у іх выпадку — сума прагледжаных старонак у кожным з падраздзелаў.

У рэйтынг уключаныя сайты, якія маюць больш за 1 мільён прагледжаных старонак за месяц.

СМІпрагляды старонаквізітыпрагляды старонак за візітдоля адмоваўдоля візітаў з Беларусі
1Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша98,90
2Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі39,88
3Pressball.by / Прессбол7,052,063,4253%70%
4NN.by / Наша Ніва6,251,913,2746%82%
5Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі6,032,302,6266%73%
6Belaruspartisan.by/ Белорусскій партізан5,191,563,3353%85%
7Gazetaby.com / Салідарнасць4,442,002,2274%53%
8Naviny.by / Навіны4,072,251,8171%78%
9By.tribuna.com / Трыбуна3,891,263,0950%77%
10Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія3,611,722,159%84%
11Belta.by / БелТА3,581,801,9962%72%
12S13.ru (Гродна)3,141,182,6646%92%
13Udf.by2,931,042,8262%83%
14Virtualbrest.by / Віртуальный Брест2,730,922,9646%95%
15Gomel.today / Сільные Новості (Гомель)2,320,872,6757%91%
16Belsat.eu / Белсат2,241,231,8272%64%
17Citydog.by2,211,072,0764%85%
18Kyky.org1,481,011,4779%62%
19Svaboda.org / Радыё Свабода1,200,582,0962%86%
20Euroradio.fm / Еўрарадыё1,150,711,6278%71%
21Ej.by / Ежедневнік1,000,452,2379%72%

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930