Знайсці
08.06.2019 / 13:5313РусŁacБел

Міністр эканомікі распавёў аб праблемных сферах у інтэграцыі з Расіяй

Пазіцыі Расіі і Беларусі па паглыбленні інтэграцыі вельмі блізкія ў сацыяльнай сферы, прамысловасці і на фінансавых рынках, але ў некаторых сферах разыходзяцца, заявіў журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты, піша РИА Новости.

Журналісты пацікавіліся ў Крутога, у чым пазіцыі краін разыходзяцца.

«Пытанні энергетыкі, пытанні банкаўскага сектара — яны, вядома, больш складаныя. Яны цяпер абмяркоўваюцца ў больш складаным рэжыме, скажам так», — адказаў міністр.

Што тычыцца сацыяльнага блока, прамысловасці і фінансавага рынку, то цяпер, адзначыў ён, удакладняюцца фармулёўкі.

«Але глабальных нейкіх змен ужо ў фінальнай версіі мерапрыемстваў не будзе», — дадаў Круты.

Ён таксама распавёў, што цяпер рыхтуецца абноўленая праграма паглыблення інтэграцыі паміж Расіяй і Беларуссю.

Яна прадугледжвае мерапрыемствы да 2022-2023 года, перш за ўсё ў сферы эканомікі. Прадставіць праграму плануецца да 21 чэрвеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера