Знайсці
08.06.2019 / 12:401РусŁacБел

У Мінску прайшоў чэмпіянат па хуткасным чацінгу ФОТЫ

Улад Бумага і Ягор Шкрэд, як запрошаныя блогеры, спаборнічаюць паміж сабой.

7 мая на пляцоўцы Dandy Land прайшоў чэмпіянат па хуткасным чацінгу lemon champ. Пераможцай стала 18-гадовая Юлія Хлуд, якая набрала 300 знакаў у Telegram за 56 секунд. Ёй дастаўся галоўны прыз — iPhone XR 64GB. У канцы вечара беларускі блогер Улад Бумага правёў фан-сустрэчу з гасцямі мерапрыемства.

Спаборніцтвы на сцэне Dandy Land праходзілі ў трох пакаленнях: Z — 6-12 гадоў, Y — 13-17 гадоў, X — 18-26 гадоў. Пераможцай у Z стала Кацярына Гурына, а пераможцам у Y — Багдан Пятроўскі. Самай хуткай у пакаленні X і ва ўсім турніры аказалася Юлія Хлуд. Дзяўчына родам з Брэста і цяпер заканчвае першы курс Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

На мерапрыемства запрасілі таксама беларускіх блогераў. Элінка ТВ, Вераніка Золатава, Ягор Шкрэд і іншыя на сцэне адгадвалі зашыфраваныя з emoji паведамленні і знакамітых людзей, апрацаваных маскамі Snapchat. Ажыятаж у канцы вечара выклікала з’яўленне Улада Бумагі: упершыню за два гады папулярны ютубер згадзіўся правесці фан-сустрэчу са сваімі падпісчыкамі. Завяршылася мерапрыемства на фотазоне. Перад закрыццём пляцоўкі ахвотныя атрымалі магчымасць зрабіць здымкі на памяць з Уладам Бумагам і іншымі запрошанымі блогерамі.

Правесці чэмпіянат па хуткасным чацінгу velcom | A1 вырашыў пасля абнаўлення тарыфнай лінейкі lemon. Новыя опцыі падбіралі зыходзячы з пераваг моладзі трох пакаленняў: Z, Y і X. Абноўленыя тарыфы дазволяць карыстальнікам безлімітна камунікаваць унутры сеткі, а для абанентаў lemon X і lemon Y дадаткова прадугледжаныя бясплатныя хвіліны і на нумары іншых аператараў. Акрамя гэтага, у абанентаў з'явілася магчымасць чаціцца без абмежаванняў у Telegram, Viber, WhatsApp і Facebook Messenger, а «старэйшыя» тарыфы X і Y змогуць рабіць гэта яшчэ ў дзевяці сацсетках (Facebook, Instagram, Pinterest, Twitter, Snapchat, «Аднакласнікі», VK, Tinder, BOOM).

Партнёрскі матэрыял; фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930