Знайсці
08.06.2019 / 14:0060РусŁacБел

Расійскі міністр: Абмяркоўваем з Беларуссю адзіную валюту. Беларускі міністр: Не варта вырываць з кантэксту

Расія і Беларусь абмяркоўваюць магчымасць стварэння адзінай валюты ў рамках саюзнага дагавора. Гэта стане магчымым ва ўмовах стварэння адзінай эканамічнай прасторы, заявіў журналістам кіраўнік Мінэканамразвіцця Расіі Максім Арэшкін па выніках сустрэчы з беларускім калегам Дзмітрыем Крутым, піша ТАСС.

«Вы казалі пра адзіную валюту — так, гэты пункт запісаны ў Саюзным дагаворы, таму гэта абмяркоўваецца, сустракаюцца цэнтральныя банкі, абмяркоўваюць, варта ці не варта гэта рабіць, як гэта рабіць, у якія тэрміны гэта рабіць», — сказаў Арэшкін.

Міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты адзначыў, што ў рамках праграмы паглыблення інтэграцыі дзвюх краін нельга вырываць з кантэксту адзін пункт: «У самым саюзным дагаворы напісана, што ва ўмовах стварэння адзінай эканамічнай прасторы па ўсіх напрамках ужо фіналам становіцца адзіная валюта. Таму, напэўна, гэтай канструкцыі мы будзем прытрымлівацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031