Знайсці
08.06.2019 / 05:414РусŁacБел

ЗША паставілі Турцыі ўльтыматум па С-400

ЗША далі Турцыі час да канца ліпеня на тое, каб адмовіцца ад куплі расійскіх зенітна-ракетных комплексаў С-400, якія «несумяшчальныя» з набыццём амерыканскіх знішчальнікаў пятага пакалення F-35, перадае AFP.

Да 31 ліпеня Вашынгтон выключыць Анкару з праграмы F-35 у сувязі з рашэннем хаўрусніка па НАТА працягнуць закупку расійскіх С-400.

Па словах кіраўніка Пентагона, у Турцыі яшчэ ёсць час змяніць курс адносна ракетнай сістэмы С-400.

Калі да 31 мая Турцыя не адмовіцца ад сістэмы С-400, навучанне турэцкіх пілотаў у Злучаных Штатах на самалётах F-35 будзе немагчымым, а кантракты з турэцкімі фірмамі, якія ўдзельнічаюць у вытворчасці F-35, будуць адмененыя.

Турэцкія кампаніі, якія вырабляюць 937 розных частак F-35, не атрымаюць ніякіх дадатковых заказаў, а іх ролі будуць перададзены іншым фірмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930