Знайсці
07.06.2019 / 18:161РусŁacБел

У Маскве прайшлі пікеты ў падтрымку журналіста Медузы

На вуліцы Пятроўка ў Маскве, дзе знаходзіцца будынак ГУУС, затрымалі некалькіх журналістаў, якія выйшлі з пікетамі супраць затрымання іх калегі і сябра Івана Галунова, журналіста-даследчыка «Медузы». Праз гадзіну іх адпусцілі, паведамляе «Настоящее Время».

Іван Галуноў, карэспандэнт аддзела расследаванняў «Медузы», быў затрыманы паліцыяй днём 6 чэрвеня ў цэнтры Масквы. На гэты момант яго падазраюць у распаўсюджванні наркотыкаў. Паліцыя сцвярджае, што выявіла ў заплечніку журналіста і ў яго кватэры некалькі пакуначкаў з наркотыкам мефедронам.

Галуноў наркотыкі сваімі не прызнаў і лічыць, што яму іх падкінулі: у заплечнік — непасрэдна пры затрыманні, а ў кватэру — у той момант, калі ў паліцэйскіх ужо былі ключы ад яго кватэры, а ён знаходзіўся ў машыне паліцыі і не кантраляваў, што адбываецца у яго жыллі.

Гэты выпадак ён назваў правакацыяй. «Аператыўнікі спрацавалі «вельмі нязграбна», — растлумачыў журналіст адвакату. Калегі Галунова і ён сам лічаць, што затрыманне звязана з журналісцкімі расследаваннямі, якія ён вёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера