Знайсці
07.06.2019 / 19:56РусŁacБел

Дураў паклікаў спецыялістаў «Яндэкса» развіваць навінавы сэрвіс у Telegram

На думку стваральніка месенджара, Telegram можа стаць пляцоўкай для рэкамендацыі навін «без палітычнай цэнзуры» піша РБК.

Стваральнік сацсеткі «Укантакце» і месенджара Telegram Павел Дураў ў сваім рускамоўным канале звярнуўся да супрацоўнікаў «Яндэкса», прапанаваўшы ім перайсці ў яго каманду і развіваць сэрвісы рэкамендацыі навін.

«У свой час мы арганізавалі «Ноеў каўчэг» для найлепшых распрацоўшчыкаў «Укантакце», запрасіўшы іх на працу ў Telegram. Сёлета мы хочам даць такі ж шанец распрацоўшчыкам «Яндэкса», якія займаюцца сэрвісамі рэкамендацыі кантэнту», — напісаў Дураў.

Ён назваў сэрвіс агрэгатара навінавых паведамленняў «Яндекс.Новости» ўражальным з тэхнічнага пункта гледжання, але, на думку Дурава, той «абмежаваны цэнзурай і рускамоўным рынкам». Месенджар жа дазваляе стварыць падобныя па функцыянале глабальныя сэрвісы «без палітычнай цэнзуры».

«У нас ёсць шанец стварыць першы ў гісторыі інтэрнэту эфектыўны і свабодны агрэгатар навін», — лічыць Дураў.

Прадстаўнік «Яндэкса» адмовіўся ад каментароў РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930