Знайсці
07.06.2019 / 17:2221РусŁacБел

Паступленне ў Абласны ліцэй: «Так, на паседжанне трэба ўзяць ксеракопію білета БРСМ»

У сеціва трапіла цікавая памятка для тых, хто паступае ў Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй. У ёй прапісана, якія дакументы абавязаны мець пры сабе прэтэндэнты на залічэнне ў 10 клас на паседжанні прыёмнай камісіі. Сярод неабходнага — ксеракопія білета члена БРСМ. «Пры адсутнасці — 6 рублёў для ўступлення», — адзначана ў памятцы.

Атрымліваецца, без членства ў саюзе цяпер не стаць ліцэістам?

— Так, на паседжанне трэба ўзяць ксеракопію білета БРСМ. А калі яго няма, пры жаданні ўступіць. Нікога мы не прымушаем, у нас свабодная ўстанова, — пракаментавала «Нашай Ніве» намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце ліцэя Алена Пазнякова. — На вынікі залічэння членства ў БРСМ ніяк не ўплывае, але прахадныя балы ў нас дастаткова высокія.

Фармальна згодна з беларускімі законамі ўсе грамадскія арганізацыі роўныя, у рэальнасці ж у навучальных установах дзейнічае найперш лукашэнкаўскі БРСМ. Аднак факты, каб паступленне ва ўстанову абумоўлівалі членствам у ім, рэдкія.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930