Знайсці
07.06.2019 / 15:101РусŁacБел

Ва Украіне мінімальна пакаралі вайскоўца за наведванне Беларусі. Гэта трэці выпадак з пачатку года

Контрразведка СБУ ўзмацняе кантроль за несанкцыянаванымі паездкамі ўкраінскіх афіцэраў у Беларусь, піша Радыё Свабода.

Саломенскі раённы суд Кіева пакараў штрафам у 510 грыўняў (20 даляраў у эквіваленце) аднаго з афіцэраў Генеральнага штабу Узброеных сілаў Украіны за несанкцыянаванае вышэйшым кіраўніцтвам наведванне тэрыторыі Беларусі. Дадаткова вайсковец мусіць сплаціць і 384 грыўні (15 даляраў) судовага збору.

Такое рашэнне суд ухваліў па выніках разгляду матэрыялаў Дэпартамэнта контрразведкі Галоўнага ўпраўлення вайсковай контрразведкі Службы бяспекі Украіны. Згодна з імі афіцэр, маючы доступ да сакрэтных матэрыялаў вышэйшай ступені таемнасці, 27 ліпеня 2018 года, «у перыяд святаў», перасек украінска-беларускую мяжу, не паведаміўшы ва ўстаноўленым парадку пра свае планы выезду за межы Украіны.

Пакараны афіцэр служыць у аддзеле стратэгічнага планавання баявой гатоўнасці Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генэральнага штаба Узброеных сілаў Украіны.

З пачатку года гэта трэці выпадак пакарання вайскоўцаў за парушэнне заканадаўства ў сферы аховы дзяржаўнай тайны пры наведванні Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера