Знайсці
07.06.2019 / 15:2612РусŁacБел

Шукальнік праўды Лягасаў у «Чарнобылі» спісаны з беларуса Адамовіча

«Глядзіце, які вытанчаны трыб'ют», — піша Віктар Марціновіч.

«Шукальнік праўды Лягасаў з «Чарнобыля» ў выкананні Джарэда Харыса зроблены падкрэслена не падобным да сапраўднага Лягасава. Серыял, пільны да дробязяў, нават акуляры вешае на яго зусім іншай формы, чым тыя, рамбавідныя, што насіў быў Лягасаў. І фрызура ну зусім не такая: Лягасаў адкідаў валасы роўна назад, агаляючы лоб, у Харыса яны пакладзены на левы бок.

А вось на каго вельмі ж падобны Харыс у «Чарнобылі» (нават і аголеным ілбом, і акулярамі) — дык гэта на выбітнага шукальніка праўды пра Чарнобыль, у нечым — настаўніка Святланы Алексіевіч, Алеся Адамовіча. І вось вам пасхалачка: Мейзін нідзе публічна не згадвае пра Адамовіча (гэты пісьменнік зруйнаваў сабе жыццё, быў выціснуты з БССР за тое, што крычаў паўсюль пра Чарнобыль), але! Самым важным для сябе фільмам, што прадвызначыў эстэтыку «Чарнобыля», называе «Ідзі і глядзі» Элема Клімава. Сцэнар для каторага пісаў хто? Правільна, Алесь Адамовіч! Калі я не памыляюся, гэта вельмі элегантны спосаб памянуць дзядзьку Алеся».

Віктар Марціновіч, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера