Даслаць навіну
Знайсці
27.06.2019 / 22:19

«Акадэмкніга» прапануе: што пачытаць пра Чарнобыль

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

«Акадэмкніга» прапануе кнігі прысвечаныя галоўнай тэхнагеннай катастрофе XX стагоддзя, аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Павялічыць выяву

Мастацка-навуковы альбом «Чарнобыль»

Аўтары: Дзяніс Раманюк, Ігар Бышнёў, Анатоль Кляшчук. Укладальнік і мастак: Дзяніс Раманюк.

У аснову альбома ляглі арыгінальныя вынікі даследаванняў, праведзеных аўтарамі за некалькі гадоў, а таксама найбольш важная і цікавая інфармацыя пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС.

Альбом атрымаў «Гран-пры» III Маскоўскага міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2006», ганаровы знак Беларускага саюза дызайнераў «Найлепшае выданне ў галіне дызайну за 2006 год», «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2007» у намінацыі «За ўвасабленне наватарскай ідэі», «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2008» у намінацыі «Найлепшы фотамастак».

Павялічыць выяву

Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва»

«Чарнобыльская малітва» — чацвёртая кніга хронікі «Галасы Утопіі», прысвечаная галоўнай тэхнагеннай катастрофе XX стагоддзя. Кніга гаворыць галасамі нашых суайчыннікаў — ліквідатараў і іх сваякоў, журналістаў і навукоўцаў, настаўнікаў і жыхароў палескіх вёсак.

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, створаных беларускай лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя.

Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.

Павялічыць выяву

Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы

Пад рэдакцыяй А. Ф. Смаленчука.

У матэрыялах зборніка прадстаўлены аналіз сацыяльных наступстваў аварыі на ЧАЭС. Даследчыкі з Беларусі, ЗША, Японіі, Германіі, Украіны, Канады, Полышчы і Фінляндыі прадстаўляюць вынікі даследаванняў стану здароўя перасяленцаў і «ліквідатараў» у Беларусі і Украіне, распавядаюць пра змаганне навукоўцаў і медыкаў з сусветным «ядзерным лобі», аналізуюць змены традыцыйнай культуры ў перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны ды інш. Таксама публікуюцца даследаванні вуснай гісторыі Чарнобыльскай катастрофы ва Украіне і Беларусі, якія дазваляюць зразумець чалавечае вымярэнне гэтай трагедыі.

Кніга адрасаваная гісторыкам, сацыёлагам, медыкам і ўсім, каго цікавяць праблемы наступстваў Чарнобыльскай аварыі і радыяцыйнага забруджвання.

Павялічыць выяву

Міхась Башлакоў, Міхась Барздыка. Палын.Чарнобыль: Паэтычна-графічны дыялог

Аўтары праз выяўленча-вобразныя сродкі графікі і паэзіі распавядаюць аб найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофе XX стагоддзя. Словы Іаана Багаслова пра зорку Палын лейтматывам праходзяць праз кнігу, знітоўваючы яе структуру і змест.

Міхась Башлакоў быў удзельнікам ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС.

Павялічыць выяву

Эдуард Збароўскі «Чарнобыльскія пантэоны: сны і явы»

Кніга абгрунтоўвае перакананне аўтара ў тым, што катастрофа на ЧАЭС - сведчанне сацыяльна-гуманітарных наступстваў эры тэхнакратычнай цывілізацыі. 

Павялічыць выяву

Валер Санько «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе»

У мастацкім рамане гаворыцца аб прычынах выбуху на ЧАЭС, ліквідатарскіх і перасяленскіх праблемах. Асноўнае месца жыцця і дзеянняў герояў - Гомельшчына. Мастацкі тэкст дапоўнены цытатамі з дакументаў, архіваў, навуковай літаратуры. Для масавага чытача. 

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31