Знайсці
07.06.2019 / 09:4811РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы выраслі да 8 мільярдаў даляраў 

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня года, па папярэдніх звестках, склалі 8 090,0 мільёна даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе nbrb.by

За май 2019 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 521,6 млн. долараў ЗША (на 6,9 працэнта) пасля росту ў красавіку 2019 года на 322,7 млн. долараў ЗША (на 4,5 працэнта).

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у маі спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах БВФБ.

У маі 2019 года ўрадам і Нацбанкам 'выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 140 млн. даляраў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. долараў ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера